Fem*HUB запрашае на літаратурную сустрэчу з Юляй Цімафеевай, беларускай паэткай і перакладчыцай.

У дзень салідарнасці і барацьбы жанчын гаворка пойдзе пра выгнанне , жаночы досвед і фемінісцкія перспектывы ў літаратуры.

Юля пачытае не толькі са сваіх ранейшых тэкстаў, але і падзеліцца новымі паэтычнымі творамі і калажамі, над якімі яна працуе зараз.

Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтаркі.

Юля Цімафеева — беларуская пісьменніца і перакладчыца. Аўтарка чатырох паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі “Мінскі дзённік”, якая была напісаная па-англійску і перакладзеная на шэсць моваў. Яе творы выходзілі асобнымі кнігамі ў ЗША, Нямеччыне і Польшчы. 

Мадэратарка: гендарная даследчыца Яня Равяка.

Дата правядзення: 8 сакавіка, 18:30.

Лакацыя: Берлін, Fem*HUB, Wartburgstraße 41.

Зарэгістравацца