Іншыя і Razam e.V. запрашаюць на практычны курс па камунікацыі для НДА і валанцёрак.

Мэта курса — даць рэальныя інструменты, якія зробяць вашу арганізацыю больш заўважнай для аўдыторыі, медыя і партнёраў.

Фармат курса: афлайн-трэнінг у Вільнюсе + анлайн-ментарства.

У планах дапамагчы вам засвоіць наступныя навыкі:

  • Аналізаваць дзейнасць у сучасным камунікацыйным кантэксце
  • Вызначаць ключавыя аўдыторыі
  • Ставіць дакладныя камунікацыйныя задачы
  • Фармуляваць эфектыўныя паведамленні
  • Ператвараць стратэгію ў канкрэтныя дзеянні.

Курс можа зацікавіць:

  • SMM-спецыялістаў і спецыялістак ў НДА
  • Тых, хто развівае YouTube або сацыяльныя сеткі
  • Кіраўніцы і кіраўнікі праектаў, якія хочуць іх прасоўваць
  • Тых, хто жадае разабрацца ў камунікацыйнай стратэгіі.

Даты правядзення:

  • Афлайн-трэнінг: 10 — 11 красавіка.
  • Анлайн-ментарства: травень — чэрвень.

Дэдлайн: 9 сакавіка.

Падаць заяўку