Culture Makes запрашае на адкрытую лекцыю “Парадыгмальны зрух у культуры і штучным інтэлекце”.
Лектары разгледзяць, як культура і мастацтва змяняюцца пад уздзеяннем тэхналогій і як адбываецца іх вытворчасць, распаўсюд і спажыванне. Асаблівая ўвага будзе нададзена штучнаму інтэлекту як фактару новага глабальнага зруху ў сферы культуры.
Лектары:
- Джэфры Тэйлар — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, эксперт у галіне арт-рынку, аўтар кнігі “Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва”.
- Глеб Дзіваў — мастак і візіянер, які працуе з тэхналогіямі штучнага інтэлекту. Міністр тэхналогій і інавацый Ужупіса.
Дата правядзення: 10 сакавіка, 18:00 (па Вільнюсу).
Лакацыя: анлайн у Zoom.