Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі, а пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі, піша «Наша Ніва».

Раману Цымбераву было 44 гады. Ён нарадзіўся 8 чэрвеня ў Ейску Краснадарскага краю Расеі.

У Беларусі Раман працаваў выкладчыкам, а у 2001 годзе пачаў гандляваць кнігамі, а пазней выдаваць літаратуру.

У 2022 і 2024 гадах Міністэрства інфармацыі прыпыняла дзейнасць ягонага выдавецтва, але яно працягвала працаваць у Беларусі да апошняга моманту.

Таксама Цымбераў пісаў вершы на беларускай і расійскай мовах. Выда

Спачуваем родным Рамана.