Праваабарончая арганізацыя “Прававая Ініцыятыва” шукае SMM-спецыяліста/спецыяліста па камунікацыях.

Патрабаванні:

  • Досвед больш за 1 год у SMM, журналістыцы, капірайтынгу або рэдактуры
  • Граматнасць
  • Веданне прынцыпаў “Пішы, скарачай”
  • Ангельская не ніжэй B1.

Прафесійныя абавязкі:

  • Стварэнне тэкстаў для Instagram, Telegram, Facebook, Twitter (X), LinkedIn
  • Планаванне і вядзенне кантэнт-плана
  • Напісанне артыкулаў для сайта
  • Стварэнне сцэнараў для YouTube
  • Камунікацыя са СМІ і партнёрамі
  • Дапамога ў рэалізацыі стратэгічных задач кіраўніка
  • Удзел у агульных камандных актыўнасцях.

Прапануецца:

  • Выпрабавальны тэрмін 2 месяцы. Па яго выніках магчымы пераход на поўную стаўку
  • Заробак 1500 EUR брута (750 EUR брута падчас выпрабавальнага тэрміну)
  • Дыстанцыйная праца.

Дэдлайн: 24 сакавіка, 18:00.

Рэзюмэ і матывацыйны ліст дасылайце на education.legin@gmail.com. Трэба будзе выканаць тэставае заданне.