Ініцыятыва “Адчуй” запрашае на сустрэчу кніжнага клуба, каб абмеркаваць кнiгу “Міндаль” Сан Ван Пхён.

“Сон Юн Чжэ нарадзіўся з алексітыміяй — няздольнасцю распазнаваць уласныя пачуцці. Яму невядомы страх, спачуванне і нават сімпатыя.

Аднойчы да яго звяртаецца незнаёмец, жонка якога памірае, і просіць прадставіцца ёй іх сынам Лі Су, які знік шмат гадоў таму. На пахаванні Юн Чжэ і Лі Су, які зараз называе сябе Гонам, сустракаюцца, і так пачынаецца няпростая, і нават трагічная гісторыя іх сяброўства.”

Колькасць старонак: 287.

Мовы: беларуская, расійская.

Дата правядзення: 22 сакавіка, 13:00 згодна з мінскім часам.

Спасылку на мерапрыемства вы атрымаеце за дзень да сустрэчы.

Зарэгістравацца