24 сакавіка з нагоды Дня Волі выходзіць першы выпуск “Кропкі над ё” — падкасту пра навіны беларускай культуры, які дапаможа не страціць сувязь з тым, што адбываецца ў музыцы, літаратуры, тэатры і кіно.

Кропкі над ё” — гэта навігатар для ўсіх, хто не паспявае сачыць за ўсімі сферамі культуры; хоча заставацца ў курсе; разумець, а не проста ведаць пра падзеі; шукае рэкамендацыі, што паслухаць, пачытаць, паглядзець, — кажуць яго стваральнікі.

Дзе можна праслухаць першы выпуск?

Spotify | Apple Podcasts | Castbox | YouTube

Праект можна падтрымаць матэрыяльна праз краўдфандынг на Gronka, рэгулярную падтрымку на Patreon альбо данат праз Buy Me a Coffee ці Ko-fi.