Адкрыты набор на бясплатную ментарскую праграму для фатографаў DO ART TOGETHER.

Тэматыка праграмы:

  • Стварэнне наратыву ў фатаграфіі
  • Праца над індывідуальным праектам — ад канцэпцыі да рэалізацыі
  • Майстар-класы па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах
  • Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі — 3D-дызайн выстаў
  • Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў
  • Прасоўванне сваёй творчасці — як працаваць на рынку і шукаць фінансаванне.

Дэталі праграмы:

  • 9-месячная ментарская праграма спалучае мастацкае навучанне, індывідуальную працу над праектам і міжкультурную супрацу
  • Удзел адкрыты для жыхароў Варшавы — як палякаў, так і людзей з досведам міграцыі, якія цікавяцца фатаграфіяй і візуальнымі праектамі. Падавацца могуць як для прафесіяналаў, так і тыя, хто толькі развівае свае навыкі. Праграма адкрыта для людзей старэйшых за 18 гадоў
  • Удзельнікі будуць займацца тэарэтыкай і практыкай фатаграфіі, працаваць з ментарамі над індывідуальнымі праектамі і прэзентаваць вынікі ў снежні
  • Мова заняткаў вызначаецца групай (магчымыя: PL, EN, BY, RU, UKR).

Арганізатары:

  • Picture Doc — фундацыя, якая падтрымлівае дакументальную фатаграфію і візуальнае мастацтва
  • ФШ1 — беларуская фатаграфічная платформа, якая аб’ядноўвае мастакоў і фатографаў з Беларусі.

Фармат: афлайн у Duży Pokój + анлайн — для тых, хто не можа прысутнічаць асабіста. 

Даты правядзення: красавік — снежань 2025.

Дэдлайн: 26 сакавіка.

Падаць заяўку