Ініцыятыва “Не адной” запрашае на майстар-клас “Ніткі, узоры і сувязі”.

Падчас варкшопа вы будзеце плесці гарлячку — беларускае ўпрыгожванне з пацерак, якое з’яўляецца элементам неглюбскага жаночага касцюма. 

На варкшоп запрашаюцца тыя, хто:

  • Сутыкнуліся з гендэрна-абумоўленым гвалтам
  • Былі сведкамі хатняга гвалту і хочуць перапрацаваць гэтыя перажыванні
  • Хочуць даведацца больш пра каналах дапамогі і спосабы ўплываць на праблему.

Што прапануюць арганізатаркі:

  • Практыка пляцення неглюбскай гарлячкі – асваенне базавай тэхнікі бісерапляцення
  • Прастора для спакойнай творчасці і зносін
  • Інфармацыя пра каналы дапамогі і спосабы падтрымаць іншых
  • Усё, што вы створыце, застанецца з вамі.

Колькасць месцаў абмежавана, група да 10 чалавек.

Лакацыя: Варшава, дакладнае месца — пасля рэгістрацыі.

Дата правядзення: 21 сакавіка, 18:30 — 20:30.

Зарэгістравацца