Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае далучыцца да курса “Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і краінах Еўрапейскага звязу”

Курс мае на мэце засяродзіцца на практычных аспектах працы мясцовага самакіравання, каб вы зразумелі, з якімі выклікамі сутыкаецца сучаснае самакіраванне ва ўмовах усё больш складанага і нестабільнага асяроддзя, а таксама, што на самой справе азначае яго існаванне ў дзяржаўнай структуры.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскі Ўніверсітэт.

У плане курса наступныя ключавыя тэмы:

  • Выбары ў мясцовыя органы ўлады
  • Паўнамоцтвы войта, бурмістра/прэзідэнта
  • Прынцыпы, што з’яўляюцца асновай сучаснага самакіравання
  • Будучыня самакіравання: выклікі і развіццё.

Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін.

Мова выкладання: польская.

Выкладчык: Кшыштаў Кацюбінскі, дырэктар Інстытута міжнародных даследаванняў і бяспекі Ўроцлаўскага ўніверсітэта.

Даты правядзення: 2 красавіка — 7 траўня, кожную сераду а 17:30 (СЕТ).

Дэдлайн: 27 сакавіка.

Падаць заяўку