БНМС “РАДА” запрашае на стратэгічны семінар пра ролю моладзі ў дэмакратычных зменах ад Рады Еўропы.

Да ўдзелу запрашаюцца беларусы і беларускі 18 — 35 гадоў, якія:

  • Удзельнічаюць у грамадзянскай, сацыяльнай, культурнай або палітычнай дзейнасці
  • Падзяляюць каштоўнасці дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона
  • Хочуць развіваць свае лідарскія навыкі
  • Размаўляюць па-ангельску і жывуць у Беларусі або адной з краін Савета Еўропы.

У праграме мерапрыемства:

  • Абмеркаванне ролі моладзі ў дэмакратычным пераходзе
  • Сустрэчы з прадстаўніцтвам Савета Еўропы, іншых інстытутаў і моладзевых ініцыятыў
  • Практычныя трэнінгі па развіцці лідарства і грамадзянскай актыўнасці
  • Распрацоўка рэкамендацый па пашырэнні ўдзелу моладзі ў палітычным жыцці.

Даты правядзення: 10 — 12 красавіка.

Дэдлайн: 26 сакавіка.

Зарэгістравацца