Цэнтр новых ідэй запрашае глядзець анлайн-прэзентацыю даследавання “Індэкс Рэзіліентнасці Беларусі 2024”.

Прэзентацыя можа быць цікава даследчыкам, прадстаўнікам медыя, журналістам, праваабаронцам і усім, хто цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі.

Аўтары падзеляцца вынікамі і раскажуць, ці наблізіў 2024 год Беларусь да ўстойлівасці і ці павысіў здольнасці сістэмы адаптавацца да крызісаў.

Спікеры:

  • Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй, аўтарка даследавання
  • Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, аўтар даследавання.

Мадэратар: Леў Львоўскі, акадэмічны дырэктар Beroc.

Дата правядзення: 27 сакавіка, 12:00 (CET).

Лакацыя: YouTube Live.

Каб не забыцца пра трансляцыю, вы можаце націснуць на званочак.