Кампазітар і баяніст Аляксандр Ясінскі запрашае ў музычнае падарожжа, дзе беларускі фальклор сустрэнецца са стыхійнай імправізацыяй, медытатыўны мінімалізм напаткае рокавы драйв, а старое і сучаснае, простае і складанае знойдуць агульную мову праз музыку.

“Прыеду да вас пайграць прыгожую музыку, якую вельмі люблю і глыбока адчуваю. Усіх ад сэрца запрашаю!” — запрашае слухачоў Аляксандр Ясінскі.

Кошт квіткоў: ад 40 злотых.

Дата правядзення: 22 красавіка, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Prześwit, Freta 39.

Набыць квіткі