Арганізацыя ІншыЯ сумесна з аб’яднаннем беларусаў Германіі Razam e.V. запускаюць набор на серыю анлайн-сустрэч, якая будзе прысвечана міжнароднаму і нацыянальнаму “экстрэмісцкаму” заканадаўству, бяспецы карыстальнікаў і арганізацый ва ўмовах экстрэмізму, а таксама стратэгіям працы і абароны каманды ў такіх умовах.

Сустрэчы будуць карыснымі журналістам, актывістам, юрыстам, праваабаронцам і ўсім, хто сутыкаецца з пытаннямі бяспекі ў Беларусі і за яе межамі.

Расклад сустрэч:

  • 01 красавіка, 18:00 (па Вільнюсу). Як бяспечна чытаць “экстрэмістаў” і наведваць іх мерапрыемствы?
  • 07 красавіка, 16:00 (па Вільнюсу). Прызнанне экстрэмісцкімі: магчымасці, наступствы, мінімізацыя рызык.
  • 17 красавіка, 16:30 (па Вільнюсу). Сутнасць экстрэмізму і антыэкстрэмісцкае заканадаўства Беларусі будучыні.

Падрабязнасці і рэгістрацыя