Культурны Код запрашае на фінальны анлайн-пітчынг ментарскай праграмы. 

У праграме сустрэчы:

  • Удзельнікі 5 праектаў прэзентуюць вынікі сваёй працы пасля інтэнсіўнай ментарскай праграмы
  • Будзе месца для пытанняў, абмеркавання і нетворкінгу.

Удзельнікі сустрэчы:

  • KLIK — медыяплатформа для папулярызацыі беларускай музыкі
  • HOLAS — галасавы AI-спадарожнік па беларускім свеце
  • SHLP — мабільны дадатак, які злучае аматараў смачна гатаваць і тых, хто хоча смачна есці
  • Tlumach — памочнік для дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей
  • BelRead — пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову + аўдыякнігі.

Дата правядзення: 31 сакавіка, 17:00 па Варшаве.

Лакацыя: анлайн у ZOOM.