Анлайн-цырымонія адбылася 16 снежня на канале Беларускага ПЭНа.
Штогадовая прэмія, заснаваная ў 1994 годзе, традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:
- за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;
- за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд Kamunikat.org, 2024).
Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.