Libereco, “Вясна” і Robert-Havemann-Gesellschaft e. V. запрашаюць на адкрыццё арт-інсталяцыі “Нязломныя” на тэрыторыі Музея Штазі ў Берліне.
Яна прысвечана пяці палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”: Алесю Бяляцкаму , Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюка — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.
На адкрыцці інсталяцыі будуць прысутнічаць супрацоўнікі “Вясны”. Пасля музычнага выступу беларускай спявачкі Веранікі Кругловай будзе магчымасць пагутарыць за закускамі і напоямі.
Дзе: Stasi-Zentrale. Campus für Demokratie, “Haus 22”, Ruschestraße 103, 10365 Berlin.
Калі: 11 кастрычніка, 16:30.
Інсталяцыю можна будзе наведваць з 11 па 30 кастрычніка.