CreateCulture Space распачынае прыём заявак на медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывіст_ак з Беларусі.

Медыятон — гэта трохдзённае інтэнсіўнае мерапрыемства для людзей з рознымі навыкамі і ідэямі, накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў, якія будуць асвятляць тэмы правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў.

Крытэры адбору:

Для беларусаў і беларусак, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+, і з’яўляюцца пачаткоўцамі кантэнт-крэатарамі і крэатаркамі.

Гэта для вас калі:

  • У вас ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць
  • Вы бы хацелі паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах
  • Вы хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.

Дзе: Вільня

Калі: 13-14-15 Лістапада

Дэдлайн: 15 кастрычніка

Праграма і рэгістрацыя