“Мае Сэнс. Праектны менеджмент у АГС” — адукацыйны анлайн-курс пра эфектыўнае кіраванне праектамі на этапах планавання, падрыхтоўкі, рэалізацыі і ацэнкі.
“У межах курса мы разам пашукаем адказы на пытанні, як рабіць тое, што цікава мэтавым аўдыторыям, як ствараць каманды, якія будуць рухацца да мэты разам з табой, як і дзе шукаць фінансаванне, як кіраваць праектамі і бюджэтам, як адсочваць змены і пісаць справаздачы,” — анансуюць арганізатары.
Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў.
Фармат: саманакіраванае навучанне (*self-directed learning*), дзе ты абіраеш удзельнічаць толькі ў тым, што цікава і патрэбна менавіта табе.
Дзе: анлайн.
Калі: 14 кастрычніка — 8 лістапада, сустрэчы па панядзелках, аўторках і серадах а 19:00 па Мінску.
Дэдлайн: 13 кастрычніка.