Адукацыйная платформа WE Platform запрашае на другую сустрэчу ў рамках серыі анлайн-мерапрыемстваў We Work.
У плане абмеркаваць:
- Як адаптавацца да змен рынку працы і шукаць працу ў новай рэальнасці
- Што змянілася ў пошуку працы за апошнія гады
- Як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс
- Як новыя прафесіі і гнуткія фарматы занятасці змяняюць рынак
- Якія карысныя інструменты дапамогуць вылучыцца сярод іншых кандыдатаў
- Як знайсці сваё месца і ўпэўнена рухацца наперад у 2025 годзе.
Экспертыза: Ніна Піваварчык — са-заснавальніца Jompass, сэрвісу кар’ернай падтрымкі. HR-спецыялістка, якая спецыялізуецца на стварэнні і рэалізацыі HR-стратэгіі, кіраванні персаналам і карпаратыўнай культурай.
Дата правядзення: 18 лютага, 19:00 — 20:00 па Мінску.
Лакацыя: анлайн.