International Media Academy (IMA, Берлін) сумесна з Медыя Акадэміяй Press Club Belarus арганізоўваюць чатырохдзённы варкшоп для беларускіх журналістаў_ак.
Для тых, хто адказвае за арганізацыйную/менеджарскую працу ў рэдакцыі/НКА/праекце.
Трэнеры:
- Саша Каралевіч, эксперт у тэмах арганізацыйнага развіцця, ацэнкі, пабудовы каманд і фандрайзінга для некамерцыйных арганізацый. Досвед працы ў медыя і НДА — больш за 20 гадоў;
- Зміцер Ягораў, медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і грамадскіх ініцыятываў. Досвед у медыях – больш за дваццаць гадоў (у тым ліку вэб-журналістыка, тэлежурналістыка, кіраванне творчымі камандамі). Кіраўнік рэдакцыі навінаў на Белсаце (2018- 2020).
Тэмы варкшопаў:
- арганізацыя працы рэдакцыі;
- краўдфандынг;
- фандрайзінг;
- камунікатыўная стратэгія з донарамі;
- структура планёркі і планаванне ў рэдакцыі/праекце;
- праца з кадрамі.
Варкшоп прадугледжвае ўдзел 18 асобаў. Адабраныя ўдзельнікі_цы атрымаюць падрабязную праграму за дзень да варкшопу.Для ўдзельнікаў з па-за Варшавы арганізатары аплачваюць дзённыя выдаткі на праезд і пражыванне. Абавязковай умовай для пакрыцця ўсіх выдаткаў зʼяўляецца ўдзел ва ўсіх чатырох днях варкшопу.
Дзе: Варшава
Калі: 15.10 – 18.10
Дэдлайн: 9.10, 23.00 (CEST)