ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на майстар-клас “Інвестуй у сябе: фінансавая пісьменнасць для жанчын.”
Арганізатаркі прапануюць наступныя тэмы да абмеркавання:
- Калі наступіць лепшы час, каб жыць, і каб інвеставаць
- У чым сэнс інвестыцый па-жаночаму
- Якія ёсць рызыкі і магчымасці ў інвеставанні
- З чаго лепш пачаць і чаму
- Куды потым рухацца
- Паспяховыя і правальныя кейсы і стратэгіі.
Экспертыза: Таццяна Сафонава. Таццяна збірае жаночыя сняданкі ў Варшаве, дзе дзяўчаты знаёмяцца, дзеляцца думкамі і ідэямі, і ствараюць свае калабарацыі. Адзін з любімых напрамкаў дзейнасці – фінансы і інвеставанне. Таццяна ўпэўнена, што жанчыны любога ўзросту павінны цвёрда стаяць на ўласных нагах.
Працягласць: 2 гадзіны.
Дата правядзення: 15 лютага, 11:00 па Варшаве.
Дэдлайн: 14 лютага.