«І ўжо цяпер відавочна, што другая частка будзе», — кажа арганізатар тура Аляксандр Багданаў, вядомы як Папа Бо.

Анастасія Рыдлеўская — беларуская музыкантка і мастачка, якая стварае ўласны яскравы сусвет: сумесь электронікі, выразнай атмасферы, фальклорных інтанацый і рытуальнага паглыблення. Яе жывыя выступы — гэта моцнае, візуальнае і эмацыйнае занурэнне.

У снежні яна выступіць у Гданьску, Шчэціне, Кракаве і Познані

Нагадаем, на пачатку лістапада спявачка выпусціла новы кліп на песню «Rainbow Serpent».