Наста Рыдлеўская выкладала замежную літаратуру ў БДУ да 2021 года, але вымушана была пераехаць з-за пратэстаў у Беларусі. З таго часу Наста выпусціла кнігу, музычны альбом і кліп, а яе працы вы не раз бачылі на выставах у Польшчы ды іншых краінах Еўропы.
На анлайн лекцыі “Антыдрама і Антыраман” з гадавога курса па літаратуры вы:
• разбярэцеся, што такое антыдрама і антыраман;
• высветліце, ці магчыма напісаць раман без герояў, без сюжэту і без асноўных складнікаў рамана;
• разгледзьце асноўныя творы і даведаецеся, пра што драма “Лысая спявачка”;
• пагаварыце пра неаавангард і пра тое, як на першы погляд бяссэнсіца насамрэч перадае максімум сэнсу.
А яшчэ высветліце, што наша жыццё — тая яшчэ антыдрама.
Калі: 9 верасня ў 18:30
Кошт адной анлайн-лекцыі: 75 злотых
Курс разлічаны на год. Лекцыя праходзіць раз у месяц , але вы можаце далучыцца да курсу на любым этапе, бо ўсе лекцыі самадастатковыя. Таксама ёсць чат у Telegram з абмеркаваннем хатніх прац і зваротнай сувяззю. І дадатковымі матэрыяламі, вядома ж!
Кошт трох анлайн-лекцый: 200 злотых
Усе лекцыі можна набыць у запісе. Лекцыі праходзяць на платформе Zoom. Каб запісацца на лекцыю, проста напішыце ў Дырэкт. Патрэбна 100% перадаплата.