Safe.space.english запрашае далучыцца да праекту “Visionary Voices” на ангельскай мове для моладзі з Беларусі.

Кожная сесія размоўнага клуба прысвечана тэмам, якія закранаюць важныя аспекты сучаснага жыцця і дапамагаюць не толькі развіваць крытычнае мысленне, але і знаходзіць практычныя рашэнні для асабістага развіцця і кар’еры.

Хто можа прыняць удзел у праекце:

  • Моладзь ва ўзросце 18 — 27 гадоў
  • Узровень ангельскай мовы — не ніжэй за B1
  • Тыя, хто зацікаўлены ў пазітыўных зменах камьюніці вакол сябе
  • Тыя, хто шукае бяспечную і інклюзіўную прастору для выказвання ідэй.

Даты правядзення: 3 — 21 снежня.

Дэдлайн: можна далучыцца падчас курса.

Падрабязнасці і рэгістрацыя