Прастора польскай культуры запрашае на анлайн-сустрэчу з польскай паэткай Крыстынай Дамброўскай.

Правядзе сустрэчу Андрэй Хадановіч — размова з паэтычнымі чытаннямі на дзвюх мовах адбудзецца ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”.  

Аўтарка паразважае на наступныя тэмы:

  • Ці адказвае культура на выклікі свайго часу і ці можа творчасць быць тэрапіяй
  • Ці дапамагае Дамброўскай у пісанні ўласны досвед перакладчыцы
  • Як напісаліся ваенныя вершы паэткі і якое месца яны займаюць у яе апошняй кнізе
  • У якіх стасунках Дамброўска з вершамі нобелеўскай лаўрэаткі Луізы Глюк, тры кнігі якой пераклала.

Гутарка будзе весціся на польскай (з беларускімі субцітрамі) і беларускай мовах.

Дата правядзення: 13 лютага, 17:00 (беларускі час)

Лакацыя: анлайн.

Далучыцца да сустрэчы