Архіў VEHA шукае фотаздымкі, зробленыя да 1980-га года на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аўтаркі праекта прапануюць зрабіць вашыя архіўныя сямейныя фотыздымкі часткай візуальнай гісторыі Беларусі.

Цікавяць наступныя напрамкі:

  • на фоне тканага дывана
  • вясельныя фота
  • пахавальныя фота
  • чалавек абдымае/сядзіць на дрэве
  • на фоне разбураных будынкаў.

Фота будуць апублікаваныя на сайце VEHA і, магчыма, у кнігах. 

Дасылайце адсканаваныя фотаздымкі ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам “Год? Месца? Каму належыць архіў?” на скрыню archive.veha@gmail.com.

Падрабязней