Падборка была апублікаваная ў раздзеле Bookshelf спецыяльнага выпуску Body Talk часопіса British Journal of Photography (кастрычнік–снежань 2025). Пра гэта паведамляе Chrysalis Mag.

Як пісаў sekktor.online, кніга Everybody Dance! — дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор. Праца над выданнем доўжылася год і аб’яднала міжнародную каманду з васьмі спецыялістаў. Кніга стала вынікам сямігадовага мастацкага даследавання Святагор, прысвечанага візуальным стратэгіям прапаганды і працы з гістарычнай памяццю.

Для выдавецтва TAMAKA гэта выданне стала таксама першым праектам.

Набыць кнігу з калажамі Машы Святагор яшчэ можна на сайце выдавецтва.