Як піша «Вясна», паводле папярэдняй інфармацыі, Ларычава затрымалі напрыканцы лістапада, а ў снежні перавялі ў СІЗА ў межах палітычна матываванай крымінальнай справы.

Раней арт-менеджара затрымлівалі ў 2022 годзе і прызначалі яму 15 сутак арышту.

Алег Ларычаў — каардынатар культавага стрыт-арт-праекта SIGNAL і куратар фэсту Urban Myths. Дзякуючы яму ў розных гарадах Беларусі з’яўляліся муралы беларускіх мастакоў і мастачак.