Спецыяльны практычны курс распрацаваны заснавальнікамі крэатыўнага агенцтва XLNT.AGENCY пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Вы журналіст ці працуеце ў медыя і хочаце зрабіць свае матэрыялы больш прывабнымі і сучаснымі? БАЖ запрашае вас на ўнікальны бясплатны анлайн-курс «Дызайн звыклых медыя», дзе вы асвоіце ключавыя навыкі графічнага і UX/UI-дызайну. Гэты курс створаны спецыяльна для медыяспецыялістаў, якія імкнуцца палепшыць візуальны складнік ствараемага кантэнту і вывесці свае работы на новы ўзровень.
Каму будзе карысны курс?
– Журналістам і медыяспецыялістам, якія хочуць палепшыць візуальную падачу інфармацыі;
– PR-спецыялістам і супрацоўнікам НДА, якія займаюцца стварэннем візуальнага кантэнту;
– Тым, хто хоча развіць навыкі працы з графікай, дызайнам і UX/UI.
Чаму варта прыйсці на курс?
– Практычныя навыкі працы ў Figma: асвоіце інструменты для стварэння макетаў і прататыпаў.
– Распрацоўка візуальнага стылю: навучыцеся падбіраць шрыфты і колеры для стварэння адзінага візуальнага брэнда вашага медыя.
– Стварэнне медыякітаў і шаблонаў: даведаецеся, як распрацаваць эфектыўныя шаблоны для навін і сацыяльных сетак, а таксама медыякіты для рэкламных кампаній.
– Крэатывы і актуальныя трэнды: атрымаеце ўяўленне аб сучасных трэндах у дызайне і навучыцеся ствараць крэатывы для сацсетак, якія прыцягнуць увагу аўдыторыі.
Курс пройдзе з 15 кастрычніка да 5 лістапада 2024 года. Заняткі будуць праходзіць па аўторках з 18:00 да 20:30 па Варшаўскім часе (онлайн, Zoom).
Рэгістрацыя на курс адкрыта па 6 кастрычніка 2024 года ўключна. Вынікі адбору будуць вядомыя да 10 кастрычніка.