sekktor
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла прыём заявак
Гэта ўжо яе трэцяя эдыцыя. Арганізатары чакаюць беларускія фільмы 2023 і 2024 гадоў.
З 13 кастрычніка да 9 лістапада вы можаце даслаць свой ігравы, дакументальны альбо анімацыйны фільм на сайце redheatheraward.com(знешні сайт).
Пад беларускім кіно прэмія разумее кіно, створанае беларускімі рэжысёрамі (паводле грамадзянства, нацыянальнасці альбо самавызначэння) альбо беларускімі рэжысёрамі з цалкам ці пераважна беларускаю здымачнаю групай як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за мяжою.
«Чырвоныя верасы» будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года, цяпер — у пятнаццаці намінацыях.
Падрабязней пра прэмію чытайце(знешні сайт) ў нашым інтэрв’ю з яе сузанавальнікам — кінакрытыкам і журналістам Тарасам Тарналіцкім.