sekktor
Беларускі гурт Kasary зняўся ў вядомым польскім серыяле «1670»
Беларускія хлопцы сыгралі ўкраінскіх казакоў у трэцім сезоне камедыйнага праекта.
«Мне дзеля гэтага давялося пайсці на ахвяры і згаліць вусы з барадой, якія я насіў літаральна палову жыцця. Мы гралі ўкраінскіх казакоў, якія спяваюць і лупяць у велічэзны бубен. Гэта была адна з самых вясёлых прыгод мінулага лета», — распавёў удзельнік гурта Аляксандр Драгавоз.
View on Instagram
«1670» — польскі касцюміраваны серыял-камедыя ў жанры макументары. Абсалютны хіт створаны рэжысёрамі Мацеем Бухвальдам і Кордыянам Кондзелай. Першы сезон выйшаў на Netflix 13 снежня 2023 года, прэм'ера трэцяга сезона адбылася зараз.