IIvan Marozka
Беларусы агучылі незвычайную японскую гульню «inKONBINI One Store. Many Stories»
Саўндтрэк для інды-гульні пра кругласутачную крамачку ў атмасферы пачатку 1990-х гадоў у Японіі, як піша(знешні сайт) Зміцер Безкаравайны, стварыла Archibaldi Studio.
Гульню(знешні сайт) хваляць менавіта за атмасферу, утульнасць і музыку. Па сюжэце гулец кіруе прадаўцом, якога клічуць Макота: раскладвае тавары, абслугоўвае пакупнікоў і паступова даведаецца пра гісторыі пастаянных кліентаў.
У афіцыйным саўндтрэку 12 кампазіцый, натхнёных японскай поп-музыкай.