sekktor
Гурт Irdorath прэзентаваў кліп «Праз хмары», створаны разам з музыкамі нідэрландскага гурта Omnia
Як расказваюць музыкі Надзея і Уладзімір Калач, песня нарадзілася роўна год таму ў момант найцяжэйшага маральнага і фізічнага зняможання.
Пасля рэпрэсій на радзіме, уцёкаў і пераезду ў Германію музыкам давялося літаральна з нуля вяртацца на музычную сцэну. У моманты, калі сумневы наконт таго, ці варта працягваць гэтую гонку, білі асабліва балюча, усё змяніла знаёмства з кумірамі юнацтва — Стывам і Джэні з гурта Omnia.