Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Памёр адзін з заснавальнікаў «Песняроў»

Паведамленне пра смерць 81-гадовага Уладзіслава Місевіча з'явілася на форуме прыхільнікаў ВІА.

«Сумная навіна. Учора памёр Уладзіслаў Місевіч. Лёг спаць і не прачнуўся...» – напісаў аўтар.

Інфармацыю пацвердзіла ўдава музыканта Вольга Місевіч.

Уладзіслаў Людвігавіч быў удзельнікам ВІА «Песняры» з моманту стварэння гурта ў 1968 годзе і сышоў пасля канфлікту з Мулявіным у 1992 годзе.

У 1998 годзе ён вярнуўся і нават быў прызначаны беларускімі ўладамі дырэктарам. Мастацкім кіраўніком застаўся сам Уладзімір Георгіевіч. Праз некаторы час ён вырашыў вярнуць уладу ў свае рукі, што прывяло да расколу.

Разам з Місевічам з «Песняроў» сыйшлі практычна ўсе артысты ВІА. Выступаць у Мінску ім не давалі, таму яны з'ехалі ў Маскву, дзе стварылі гурт «Беларускія песняры». Там жа яны і зарэгістравалі новую назву.