sekktor
Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» выходзіць у адным з найбуйнейшых выдавецтваў Польшчы
Psy Europy публікуюцца ў кракаўскім Wydawnictwo Literackie, якое працуе з 1953 года і выдае Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Віславу Шымборскую, Вольгу Такарчук, а таксама класікаў Станіслава Лема і Вітальда Гамбровіча.
Старт продажаў — 9 верасня 2026 года. Пераклад на польскую мову зрабіла Яанна Бярнатовіч.
Афармленнем займалася тая ж каманда, якая працавала над нямецкім выданнем. У працэсе — пераклады на нарвежскую і дацкую.
15 верасня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя.
«Для мяне гэта вялікая радасьць і гонар: мая галоўная кніга, раман "Сабакі Эўропы", выходзіць у адным з найлепшых і самых вядомых у сьвеце польскіх выдавецтваў, кракаўскім Wydawnictwo Literackie», — кажа аўтар.