sekktor
SPIEVY выпусцілі першы міні-альбом і кліп «Іскарка»
Жаночы праект выконвае(знешні сайт) традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы.
«Наша ідэя — запаліць як мага больш іскарак, каб агонь беларускай культуры не згас, а перадаваўся ад чалавека да чалавека, нават у выгнанні», — кажа лідарка этна-электроннага дуэта Šuma і кіраўніца праекта SPIEVY Руся.
Як піша(знешні сайт) «Наша Ніва», кліп зняла каманда студэнтаў Warszawska Szkoła Reklamy у рэзідэнцыі Mochnarte — зусім блізка да мяжы з Беларуссю.