Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Стас Мытнік з AKUTE выпусціў сольны трэк

Вакаліст і гітарыст вядомага магілёўскага гурта AKUTE Стас Мытнік выпусціў сольны трэк «Не стрымаўся». Яго можна паслухаць на розных папулярных пляцоўках.

Дэбютны сінгл аднаіменнага праекта MYTNIK u адрозненне ад матэрыялу вышэйзгаданага гурта выйшаў на рускай мове.

«Песня пра праблемы самакантролю, пра тое, як часам важна не стрымлівацца і выплюхнуць усё вонкі, каб заставацца сабой», – кажа музыка.

Нагадаем, апошні на гэты момант альбом AKUTE «Напалову тут» пабачыў свет 28 кастрычніка 2022 года.