Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Стужка беларускага рэжысёра-дакументаліста Андрэя Куцілы трапіла на Венецыянскі кінафестываль

Фільм «Лісты» пакажуць у пазаконкурснай праграме Venice Open, у раздзеле дакументальнага кіно. Як паведамляе Telegram-канал «Священный Белавуд», гэта стала вядома падчас сённяшняга агалошвання праграмы дырэкцыяй венецыянскай Біенале.

У аснову фільма лягла перапіска палітвязняў са сваімі сваякамі, а самі здымкі працягваліся некалькі гадоў.

Венецыянскі кінафестываль пройдзе з 2 па 12 верасня на востраве Лідо.

Андрэй Куціла — беларускі рэжысёр-дакументаліст з Баранавічаў, аўтар дакументальных стужак «Summa», «Стрыптыз і вайна», «Калі кветкі не маўчаць», «Госці», «Цар гары», «Днюка», лаўрэат шматлікіх міжнародных кінафестываляў, заснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Зараз жыве ў Лодзі.