Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Сузаснавальніку арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» прызначылі 4 гады «хатняй хіміі»

Гомельскі абласны суд асудзіў палітзняволенага Кірыла Краўцова за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па «справе Гаюна». Як стала вядома(знешні сайт) «Гомельскай вясне», прысуд Кірылу набыў моц.

Як пісаў(знешні сайт) sekktor.online, 46-гадовы гамяльчанін Кірыл Краўцоў быў затрыманы ў чэрвені 2025 года.

Краўцоў вядомы як сузаснавальнік унікальнай арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасць, ладзіў фестывалі, творчыя сустрэчы.

Амаль 15 гадоў таму Кірыл удзельнічаў у падарожжы «З табурэткай да акіяна» — тады некалькі чалавек аўтаспынам аб’ехалі палову свету.