sekktor
Святлана Бень і Яўген Кучмейна (.К) выпусцілі першы сінгл «Дух дыхае» з будучага сумеснага альбома «Карова белая».
Музыканты напісалі песню–малітву пад уражаннем ад фільма Роберта Брэсона «Прыгавораны да смерці збег, або Дух дыхае, дзе хоча». Гэта кампазіцыя аб надзеі, якая з'яўляецца ў самы крытычны момант.
Рэліз пласцінкі «Карава белая» запланаваны на жнівень. Трэк «Дух дыхае» стаў першым сінглам гэтай гісторыі.
Пасля выхаду альбома Света Бень і .К адправяцца ў канцэртны тур з новай праграмай па гарадах Германіі і Польшчы.
Паслухаць сінгл можна на ўсіх папулярных пляцоўках,