Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

У Беларусі закрываюцца некалькі вядомых брэндаў адзення

13 ліпеня ў сябе ў сторыс аб закрыцці абвясціла каманда LSTR Adzieńnie, а 9 ліпеня стала вядома, што працу спыняе HONAR.

Брэнд Honar заснавалі Павел Доўнар і Карына Адзесенка, каб ствараць «сучаснае беларускае адзенне для людзей, якія маюць гонар». Крама спыніць сваю дзейнасць 19 ліпеня. Каманда папрасіла ўсіх выкарыстаць сертыфікаты да гэтай даты.

View on Instagram


Вядомы беларускі streetwear-брэнд LSTR Adzieńnie з'явіўся ў 2011 годзе.

«Дарагія сябры! Наш брэнд спыняе сваю працу. Шчыра дзякуем вам за тое, што ўвесь гэты час былі побач з намі, за ваш давер і падтрымку! Па пытаннях падарункавых сертыфікатаў, калі ласка, пішыце ў дырэкт», – напісала каманда LSTR.

View on Instagram