Анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра»
З 17 па 21 жніўня каманда адукацыйнай ініцыятывы “Палескі Рабінзоны” ладзіць новы бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра».
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.
Якія прыгоды вас чакаюць?
Удзельнікі і удзельніцы адправяцца ў захапляльнае падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежных труп!
На гэты тыдзень яны ператворацца ў сапраўдную тэатральную трупу:
Прыдумаюць і напішуць уласныя сцэнары
Паспрабуюць сябе ў рэжысуры, драматургіі і акцёрскім майстэрстве
Ператвораць свае пакоі ў сцэну, пры дапамозе бацькоў знойдуць рэквізіт і паставяць унікальныя камандныя анлайн-перформансы!
І, як заўсёды, будуць шмат камунікаваць, жартаваць, адпачываць, пазнаваць новае і знаходзіць сяброў і сябровак па ўсім свеце
Расклад заняткаў (час Менскі):
09.30-12.30 - атрадная сустрэча (з перапынкамі)
13.00 -15.30 - заняткі па выбары (факультатывы)
Асноўная мова летніка — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін.
Рэгіструйцеся да 15 жніўня ўключна і чакайце ліст з запрашэннем у летнік.
Удзел у летніку цалкам бясплатны