Перайсці да асноўнага зместу

Беларускія дыяфільмы ў жывой агучцы: у Сопаце пройдзе атмасферны вечар

120
15 жніўня 2026, 18:00 CEST
Teatr BOTO, Sopot, Польшча
85.2 PLN

«Дыяфільм live» запрашаюць правесці цёплы летні вечар за праглядам гісторый з дыяпраектара на вялікім экране пад пах мора. Арганізатары абяцаюць унікальную жывую агучку, шмат эмоцый і шчырыя размовы.

У праграму паказу ўвайшлі аўтарскія і народныя казкі з мінулых праграм, дыяфільмы паводле твораў беларускіх аўтараў, а таксама прэм'еры абсалютна новых гісторый.

  • Працягласць: 60–70 хвілін
  • Мова: беларуская і руская
  • Узрост: 10+

Першая партыя білетаў ужо з'явілася ў продажы.