Перайсці да асноўнага зместу

CHORNABROVA выступіць на варшаўскім (анты)фестывалі Lado w Mieście

103
16 ліпеня 2026, 20:00 CEST
Plac Zabaw Nad Wisłą, Warsaw, Польшча
Бясплатна

У 2026 годзе ён пройдзе на адкрытай пляцоўцы каля Віслы з 2 ліпеня па 3 верасня.

Беларуская спявачка CHORNABROVA выступіць 16 ліпеня.

Lado w Mieście – гэта цыкл бясплатных канцэртаў на адкрытым паветры, які праходзіць з 2010 года летам па чацвяргах на пляцоўцы Plac Zabaw каля Віслы і на суседняй баржы BarKa.

Кожны канцэрт мае свой унікальны характар і раскрывае ўсю разнастайнасць сучаснай альтэрнатыўнай сцэны.

CHORNABROVA — праект, створаны беларускай спявачкай і акторкай Палінай Дабравольскай, які можна ахарактарызаваць як альтэрнатыўны хіп-хоп. Сама Паліна кажа, што стварыла новы жанр — B-pop: «беларускі, бісэксуальны, badass».

У снежні 2025-га яна, як пісаў sekktor, выпусціла свой першы трэк на польскай мове. У лютым у спявачкі выйшаў новы альбом «M.I.L.A.»