Перайсці да асноўнага зместу

IDRAConnect — праграма для куратараў(-ак) і праграматараў(-ак) сцэнічных мастацтваў у Італіі

Cover for IDRAConnect — праграма для куратараў і праграматараў сцэнічных мастацтваў
18 — 20 лістапада 2026
Brescia, Італія
Бясплатна

IDRA Teatro запрашае міжнародных праграматараў(-ак) сцэнічных мастацтваў на IDRAConnect у межах Wonderland Festival у Брэшыі. Удзельнікі(-цы) змогуць пазнаёміцца з сучасным італьянскім тэатрам і перформансам, наведаць паказы і сустрэцца з мастакамі(-чкамі) і кампаніямі.

Для каго:
Міжнародныя праграматары(-кі), куратары(-кі), прадстаўнікі(-цы) фестываляў, тэатраў, культурных прастор і арганізацый, якія працуюць са сцэнічнымі мастацтвамі.

Удзельнікі(-цы) павінны мець поўную даступнасць 18, 19 і 20 лістапада 2026 года.

Пра праграму:
IDRAConnect — гэта платформа ў межах Wonderland Festival у Брэшыі, якая прадстаўляе італьянскіх мастакоў(-чак) і кампаніі ў сферы сучасных сцэнічных мастацтваў без жанравых абмежаванняў.

Штогод у праграму ўваходзяць 5 мастакоў(-чак) або кампаній, адабраных больш як 30 італьянскімі праграматарамі(-камі). Яны прадстаўляюць як ужо гатовыя працы, якія лічаць важнымі для сваёй практыкі, так і work in progress.

У 2026 годзе ў праграме будуць: Lupa Maimone, Muna Mussie, Calderoni / Caleo, DOM- і Usine Baug.

Таксама ў 2026 годзе IDRAConnect перасякаецца з чэшскай платформай у Італіі — у праграме будзе 5 дадатковых паказаў з Чэхіі.

Што прапануецца:
Для міжнародных праграматараў(-ак), якія хочуць далучыцца да праграмы, арганізатары могуць прапанаваць:

  • Кампенсацыю авіяквіткоў да 200 EUR пры наяўнасці чэкаў;
  • Пражыванне;
  • Бясплатны ўваход на ўсе італьянскія паказы.

Колькасць месцаў з такой падтрымкай абмежаваная.

Калі:
18–20 лістапада 2026 года

Прыезд у Брэшыю — 18 лістапада да 17:00.
Ад’езд — 21 лістапада цягам дня.

Дзе:
Brescia, Italy

Для падачы патрэбны:

  • Імя і прозвішча;
  • Нумар тэлефона;
  • Email;
  • Краіна, у якой вы працуеце;
  • Цяперашняя пасада;
  • Сайт вашай арганізацыі або месца працы;
  • Прыклады падзей, якія вы праграмавалі за апошнія 3–4 гады, з найбольш рэпрэзентатыўнымі спасылкамі.

Важна:
Арганізатары падкрэсліваюць, што падтрымка паездкі і пражывання патрабуе значных рэсурсаў, таму разглядаюцца толькі заяўкі ад тых, хто можа гарантаваць удзел ва ўсе тры дні праграмы.

Як падавацца:
Праз анлайн-форму IDRAConnect.

https://www.wonderlandfestival.it/idra-connect-2026-call-for-programmers/

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPQQLQp3GhyCWVZbm5IBd-DqQmJWU-6y3gpZ0RXQ19-3bJgQ/viewform