«Кнігаўка» запускае ў Варшаве кніжны клуб: першыя сустрэчы пройдуць з удзелам Альгерда Бахарэвіча

Выдавецтва запускае праект кніжнага клуба паводле амерыканскай мадэлі. Яго мэта — не толькі аб’яднаць чытачоў, але і дапамагаць вызначаць чытацкі попыт і фарміраваць наклады новых выданняў.
Першай кнігай для абмеркавання стане новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». Удзельнікі клуба атрымаюць экзэмпляры за два тыдні да афіцыйнага старту продажаў, каб паспець прачытаць твор і абмеркаваць яго з самім аўтарам.
Колькасць удзельнікаў кожнай імпрэзы абмежаваная — 14 чалавек. На сустрэчу 27 жніўня ўжо sold out.
Loading map…
Open in Google Maps ↗