Перайсці да асноўнага зместу

«Летуценнікі і практыкі: культурны рухавік Беларусі» - дыскусія на Litucień у Кракаве

LTCN festival Krakow 2026
1 жніўня 2026, 17:45 — 19:00 CEST
Парк ім. Ёрдана ў Кракаве, Krakow, Польшча
Бясплатна

У межах фестывалю Lietucień у Кракаве 1 жніўня адбудзецца публічная дыскусія «Летуценнікі і практыкі: культурны рухавік Беларусі», прысвечаная развіццю беларускай сферы культуры на працягу апошніх дзесяцігоддзяў: ад пачаткаў незалежнай Беларусі 1990-х да сучаснага стану культуры.

Удзельнікі дыскусіі, прадстаўнікі трох розных пакаленняў беларускіх дзеячаў культуры, паглядзяць на тэму з перспектывы свайго досведу. Усе трое спікераў_к сёння жывуць за мяжой, аднак у сваіх выступленнях яны звернуцца не толькі да культурных працэсаў у дыяспары, але і падзеляцца поглядам на тое, што адбываецца з культурай унутры Беларусі.

Спікеры

Кантэкст

Дыскусія адбываецца на фоне глыбокіх трансфармацый, якія перажывае беларуская культура з 2020 года. З аднаго боку, масавая эміграцыя дзеячаў культуры і ўзнікненне новых інстытуцый у выгнанні, пераасэнсаванне ідэнтычнасці і мовы. З другога боку, культурнае жыццё, якое, нягледзячы на рэпрэсіі, цэнзуру і паскораную русіфікацыю, працягвае існаваць і ўнутры краіны: у форме падпольных ініцыятыў, лакальных праектаў і практык, якія вымушаны заставацца нябачнымі для дзяржавы.

Арганізатары ставяць за мэту абмеркаваць розныя погляды на беларускую культуру як адзінае, хоць і раздзеленае межамі, поле з дзвюма рэальнасцямі, якія існуюць паралельна і ўзаемазвязана. Розны досвед, розныя пакаленні выступоўцаў, але адна Беларусь.