«Нябачная праца» — майстэрня калажу для беларусак у Варшаве

19 верасня ў Варшаве пройдзе бясплатная майстэрня калажу «Нябачная праца» для беларусак. Сустрэча прысвечаная нябачнай жаночай працы: клопату пра блізкіх, быту, эмацыйнай падтрымцы, адаптацыі ў эміграцыі, пошуку працы і іншым штодзённым намаганням, якія часта не лічацца «сапраўднай працай».
Для каго:
Беларускі, якім блізкая тэма нябачнай жаночай працы: клопату, побыту, эмацыйнай падтрымкі, адаптацыі ў эміграцыі, пошуку працы, унутранай сілы і штодзённых дасягненняў, якія часта застаюцца незаўважанымі.
Для ўдзелу не трэба мець мастацкі досвед або ўмець рабіць калажы.
Пра майстэрню:
«Нябачная праца» — афлайн-майстэрня калажу, прысвечаная таму, што часта застаецца ў цені: паўсядзённай працы, клопату, смеласці, вытрымцы і досведу, які жанчыны самі нярэдка перастаюць лічыць важным.
У пачатку сустрэчы ўдзельніц чакае беражлівая размова, а пасля — творчая практыка калажу. Разам з мастачкамі Кацяй і Ірай удзельніцы будуць ствараць калажы на аснове ўласнага досведу.
Пасля майстэрні працы стануць часткай анлайн-выставы «Нябачная праца» — разам з кароткімі гісторыямі іх аўтарак.
Важна:
Фота вашага калажу і ваша гісторыя могуць быць апублікаваныя ў матэрыялах праекта: у сацсетках, анлайн-выставе або медыяпублікацыях.
Матэрыялы могуць быць апублікаваныя:
- з вашым імем;
- пад псеўданімам;
- ананімна.
Публікацыя магчымая толькі з вашай згоды.
Кантэкст:
Ідэя «Нябачнай працы» з’явілася ў межах Школы інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People, якую сёлета праводзіла J4T.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы J4T.
Калі:
19 верасня 2026 года
12:30–15:30
Дзе:
Варшава
ul. Jazdów 3/12
Кошт:
Удзел бясплатны.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Для рэгістрацыі патрэбна:
У форме трэба пазначыць:
- як да вас звяртацца;
- кантакт у Telegram;
- згоду або нязгоду на фота- і відэаздымку падчас майстэрні;
- згоду або нязгоду на публікацыю фота калажу і вашай гісторыі;
- што прывяло вас на сустрэчу;
- ці ёсць нешта, пра што арганізатаркам важна ведаць загадзя.
Як зарэгістравацца:
Праз форму:
https://forms.gle/odZE5jyk8Qsi65GC9
Арганізатаркі:
Майстэрня праходзіць пры падтрымцы J4T.