Нямая ліхаманка: паказ нямога кіно з жывой музыкай

У верасні ў дворыку на Foksal 11 пакажуць чатыры стужкі з ЗША, Францыі, Нямеччыны і Беларусі. У праграме – жывая музыка беларускіх і польскіх музыкаў і кампазітараў.
Першы паказ – «Кінааператар» Бастэра Кітана, ЗША, 1928. Гэта камедыя пра маладога чалавека, які спрабуе стаць кінааператарам MGM, каб быць бліжэй да дзяўчыны, у якую закаханы.
1 верасня, 20:00, Foksal 11
Уваход вольны
Наступныя паказы «Нямой ліхаманкі» – 3, 10 і 17 верасня.
Падрабязнасці і праграма: https://www.instagram.com/niema_goraczka/
Паказы праходзяць пад адкрытым небам, таму апранайцеся цяплей